11 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе інтэлектуальная гульня "Жаночыя імёны на карце Беларусі". У рамках мерапрыемства ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з жанчынамі, чые імёны назаўжды ўпісаны ў гісторыю Беларусі.
Інтэлектуальная гульня будзе ўключаць у сябе шэсць тураў па 10 пытанняў, кожнае з якіх будзе датычыцца выдатных жанчын, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, культуры, спорту і адукацыі, а таксама абаранялі нашу Радзіму ў гады вайны.
Для ўдзелу ў інтэлектуальнай гульні неабходна сабраць каманду з пяці чалавек і зарэгістравацца па спасылцы.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218 у 14:00.
Не прапусціце магчымасць бліснуць ведамі і даведацца больш пра выдатных жанчын Беларусі! Колькасць каманд-удзельнікаў абмежавана.