З 4 па 5 сакавіка ў Гродне праходзіў адкрыты рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Сярод удзельнікаў турніру – студэнты Купалаўскага ўніверсітэта.
Па выніках спаборніцтваў першае месца занялі два купалаўцы: Расім Ібрагімаў, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта, у вагавой катэгорыі 60 кг і Павел Савіцкі, студэнт 3 курса інжынернага факультэта, у вагавой катэгорыі 97 кг. Другое месца заваяваў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Міхаіл Шугала ў вагавой катэгорыі 72 кг. На трэцім месцы апынуліся: Мікіта Семаковіч, студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта, у вагавой катэгорыі 77 кг; Мацвей Сачко, студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры, у вагавой катэгорыі 72 кг; Арцём Крамарэнка, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання, у вагавой катэгорыі 130 кг.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў, а таксама выказвае падзяку трэнерам – Вячаславу Максімовічу і Аляксандру Грабавіку!