21 сакавіка галоўны корпус ГрДУ імя Янкі Купалы ператворыцца ў маштабную прафарыентацыйную пляцоўку для тых, хто плануе атрымаць якасную адукацыю. У рамках Адзінага дня свае дзверы расчыняць усе факультэты ВНУ.
У гэты дзень абітурыенты і іх бацькі змогуць атрымаць інфармацыю з першых вуснаў. Прадстаўнікі прыёмнай камісіі і Цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі правядуць падрабязныя кансультацыі па правілах паступлення, асаблівасцях здачы ЦЭ і ЦТ, а таксама па пытаннях падліку балаў і падачы дакументаў. Маладзёжныя арганізацыі раскажуць аб пазавучэбным жыцці студэнтаў, а таксама правядуць віктарыну і пакажуць выставу дасягненняў Штаба працоўных спраў універсітэта.
Будучыя студэнты змогуць даведацца пра перавагі мэтавага навучання, пазнаёміцца з патэнцыяльнымі работадаўцамі і атрымаць адказы на пытанні аб гарантаваным першым працоўным месцы, умовах працы і сацыяльнай падтрымцы маладых спецыялістаў.
Сустрэчы з будучымі абітурыентамі правядуць усе факультэты Купалаўскага ўніверсітэта. Удзельнікі змогуць даведацца больш аб прапанаваных спецыяльнасцях. Таксама для будучых абітурыентаў правядуць розныя майстар-класы, гульні, віктарыны, прэзентацыі і квізы.
Сустрэча пройдзе ў галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22. Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы.
