Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Сакавік 2026 10:38

Прыгажосць і грацыя: у ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе конкурс «Міс і Містэр універсітэт – 2026»

19 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца адна з самых маштабных і прыгожых падзей гэтага года – конкурс «Міс і Містэр універсітэт – 2026».

Сёлета за званні «Міс універсітэта» і «Містэр універсітэта» пазмагаюцца 20 самых яркіх студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Мінуючы старанны адбор, дзяўчаты і юнакі гатовы прадэманстраваць гледачам і журы сваю абаяльнасць.

Мерапрыемства пройдзе ў 18:00 у актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32.

Набыць білеты можна ў Рэгіянальным цэнтры турызму па адрасе: вул. Ажэшка, 22, 1 паверх.

Кантактныя дадзеныя: (8 0152) 39 74 49; +375 (29) 869 06 02. Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне: (8 0152) 62 60 42.

Прыходзьце падтрымаць удзельнікаў і станьце часткай свята грацыі і таленту!

 

IMG 9433