Раніца пятніцы ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць пад знакам роднага слова. Сёння эстафету ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё» прыняў інжынерны факультэт. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў незвычайныя інтэрактыўныя заданні. Купалаўцы ўзгадвалі беларускія назвы розных тэхнічных дэталяў і прылад, а таксама спаборнічалі ў разгадванні загадак. Акцыя накіравана на выхаванне ў купалаўцаў павагі да нацыянальнай спадчыны.