23-24 красавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе VIII студэнцкі навуковы форум з міжнародным удзелам «FIKIT_SCIENCE». Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама навучэнцы школ, гімназій і ліцэяў.
Форум праводзіцца для выяўлення і развіцця ў студэнтаў творчых здольнасцей, цікавасці да навуковай і прафесійнай дзейнасці; назапашвання вопыту арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў і навучэнцаў, а таксама фарміравання прафесійна арыентаваных інтарэсаў студэнтаў, іх агульных і прафесійных кампетэнцый.
Праблемнае поле форума: «Месца і роля Беларусі ў гістарычным і геапалітычным працэсах»; «85 гадоў пачатку Вялікай Айчыннай вайны»; «Гісторыя парламентарызму і народаўладдзя ў Беларусі»; «Актуальныя праблемы археалогіі Беларусі і сумежных тэрыторый»; «Актуальныя пытанні ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін»; «Журналістыка ў інфармацыйным грамадзтве; традыцыйныя СМІ і новыя медыя; мова і дыскурс сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі; PR-камунікацыі ў сучасным грамадстве; рэкламныя камунікацыі: тэхналогіі, тэндэнцыі развіцця; маркетынг у сацыяльных медыя; карпаратыўныя камунікацыі, выява, імідж, брэнд; візуальная камунікацыя, фатаграфія, дызайн»; «Праблемы лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі; актуальныя пытанні перакладу і літаратуразнаўства; актуальныя праблемы сіналогіі»; «Актуальныя напрамкі сацыялагічных даследаванняў; праблемы вывучэння сацыяльных інстытутаў, сацыяльных супольнасцей, сацыяльных працэсаў»; «Тэарэтычныя і арганізацыйна-практычныя аспекты турызму і гасціннасці, экскурсазнаўства; актуальныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця індустрыі турызму і гасціннасці».
Навуковы форум прадугледжвае ўдзел як у анлайн, так і ў афлайн фармаце. Акрамя таго, удзел можна прыняць і завочна. У рамках форуму плануецца правядзенне пленарнага пасяджэння і работа розных секцый студэнцкай навуковай канферэнцыі, а таксама майстар-класы.
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі неабходна да 3 красавіка 2026 года даслаць заяўку на адрас: ulejchik_nl@grsu.by. У назве файла з заяўкай трэба ўказаць толькі прозвішча аўтара і нумар секцыі. Тэрмін падачы артыкула ў зборнік: да 30 красавіка 2026 года. Электронны варыянт тэксту артыкула ў фармаце *.doc / *.docx / *.rtf (назва файла - прозвішча аўтара артыкула) высылаецца на электронную пошту: ulejchik_nl@grsu.by.
Па выніках форуму будзе дэпанаваны зборнік матэрыялаў канферэнцыі, які будзе размешчаны на сайце навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы elib@grsu.by/.
Па пытаннях можна звярнуцца ў аргкамітэт канферэнцыі: кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 105, па нумары тэлефона +375297823181 або напісаць на электронную пошту: ulejchik_nl@grsu.by.