Наступ вясны азначае набліжэнне не толькі цяпла, але і пары абароны курсавых і дыпломных работ. Адным з найважнейшых этапаў падрыхтоўкі навуковай працы з'яўляецца праверка тэксту. Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы гатова дапамагчы студэнтам і работнікам прайсці гэты этап хутка і без стрэсу, скарыстаўшыся паслугай праверкі тэкстаў праз сайт «Антыплагіят. ВНУ».
Каб карыстацца паслугай, неабходна прыехаць у галоўны корпус Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 116А, прадаставіць правяраемы дакумент у электронным выглядзе (прынесці на флэшцы або адправіць на пошту), аплаціць паслугу ў касе і прадаставіць чэк аб аплаце.
Для тых, у каго няма магчымасці прыйсці асабіста, паслугай праверкі тэкста можна карыстацца дыстанцыйна. Для гэтага неабходна адправіць на адрас электроннай пошты: misiukevich_sm@grsu.by або karpinchik_an@grsu.by ліст з просьбай аб праверцы дакумента з файлам для праверкі. У лісце неабходна пазначыць сваё прозвішча, спецыяльнасць, курс (для навучэнцаў) або пасаду (для супрацоўнікаў). Пасля атрымання квітанцыі аплаціць паслугу праз АРІП і даслаць чэк аб аплаце.
Звяртаем увагу, што праверка тэксту праводзіцца платна і толькі для супрацоўнікаў і студэнтаў універсітэта.
Падрабязней пра паслугу можна даведацца па спасылцы.
