23 лютага на базе факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў адкрыты турнір па армрэстлінгу, арганізаваны пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. Мерапрыемства было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сабрала больш за 120 спартсменаў.
Турнір праводзіўся з мэтай папулярызацыі і развіцця армрэстлінгу сярод навучэнцаў.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 5 каманд гродзенскіх устаноў адукацыі: зборная каманда студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, каманда Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, каманда Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, каманда Тэхналагічнага каледжа і каманда Гуманітарнага каледжа.
На турніры панавала напружаная атмасфера. Спартсмены ўпарта змагаліся, паказваючы сваю фізічную сілу і нязломны характар, жадаючы заваяваць прызавое месца. Па выніках спаборніцтваў пераможцамі і прызёрамі сталі 18 спартсменаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Уладальнікамі першага месца стала пяць студэнтаў: студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыл Белабораў у катэгорыі 70 кілаграм, студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Данііл Супрун у катэгорыі 90 кілаграм, студэнтка 3 курса ваеннага факультэта Марыя Хомчык у катэгорыі 60 кілаграм, студэнтка 1 катэгорыі 70 кілаграм і студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Алена Васечкіна ў катэгорыі +70 кілаграм.
Уладальнікамі другога месца сталі тры студэнты: студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Сердар Ташліеў у катэгорыі 60 кілаграм, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дарый Дамброўскі ў катэгорыі 70 кілаграм і студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Ілля Аплевіч у катэгорыі 80 кілаграм.
Трэцяе месца ў спаборніцтвах атрымалі дзесяць студэнтаў: студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Мікіта Васількоў у катэгорыі 60 кілаграм, студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Іван Мілько ў катэгорыі 65 кілаграм, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта Максат Байрамалыеў у катэгорыі 70 кілаграм. катэгорыі 80 кілаграм, студэнт 3 курса інжынернага факультэта Мацвей Цадроў у катэгорыі 100 кілаграм, студэнт 3 курса філалагічнага факультэта Нурмухамет Куліеў у катэгорыі 90 кілаграм, студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Соф'я Пішчык у катэгорыі 50 кілаграм, студэнтка +70 кілаграм, студэнтка 4 курса ваеннага факультэта Вікторыя Яроміна ў катэгорыі 55 кілаграм і студэнтка 4 курса ваеннага факультэта Надзея Хамета ў катэгорыі 70 кілаграм.
Віншуем купалаўцаў з перамогай!