Спаборніцтвы праходзяць у рамках святкавання Дня нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта. Турнір сабраў 9 каманд з Беларусі і Расіі і працягнецца да 20 лютага.
Сёння, 19 лютага, на гульнявой пляцоўцы сустрэліся каманды Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта. Гульня выдалася відовішчнай і падарыла балельшчыкам шмат яркіх эмоцый.
Хто стане ўладальнікам Кубка рэктара, мы даведаемся ўжо заўтра! З календаром гульняў можна азнаёміцца па спасылцы.