Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 17 Люты 2026 13:22

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце прайшла акцыя, прысвечаная Кітайскаму Новаму году

Сёння, 17 лютага, фае галоўнага корпуса напоўнілася святочнай атмасферай з нагоды Кітайскага Новага года. Супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты змаглі атрымаць прадказанні на год, напісаць сваё імя на кітайскай мове, а таксама паслухаць жывую музыку, якая зрабіла мерапрыемства сапраўды святочным.

Арганізатарам акцыі выступіў Цэнтр інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы.