14 і 15 лютага ў Палацы спорту ў Мінску праходзіў 30-ты Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі спаборніцтва сталі спартсмены з васьмі краін.
В этом году за награды боролись представители Беларуси, России, Израиля, Германии, Армении, Казахстана, Кыргызстана и Таджикистана.
Каманда беларускіх спартсменаў прадэманстравала ўражальныя вынікі, зарабіўшы за два дні турніру 39 медалёў: 13 залатых, 6 сярэбраных і 20 бронзавых.
Адзін з медалёў беларускай камандзе прынесла студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анастасія Сямёнава. У першы дзень турніру яна заваявала бронзавы медаль у катэгорыі да 72 кілаграм, прадэманстраваўшы прысутным сваю ўпартасць і навыкі.
Удзел і перамога ў такім важным спартыўным мерапрыемстве пацвярджаюць не толькі здольнасці спартсменкі, але і ўзровень падрыхтоўкі, які атрымліваюць будучыя спецыялісты ў сферы фізічнай культуры ў Купалаўскім універсітэце.