19 сакавіка кафедра паліталогіі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правядзе юбілейную XX Міжнародную студэнцкую навукова-практычную канферэнцыю «САЦЫЯЛАГІЧНЫЯ ЧЫТАННІ – 2026».
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты, гатовыя прадставіць вынікі сваіх даследаванняў і абмяняцца ідэямі.
Сацыялагічныя чытанні ахопяць шырокі спектр актуальных тэм: ад сучаснай сацыялогіі і трансфармацыі камунікацый у лічбавую эпоху да рэлігіі ў сучасным свеце.
Каб стаць удзельнікам канферэнцыі, неабходна да 7 сакавіка даслаць заяўку і тэкст даклада на адрас электроннай пошты: Vojtexhik_AS@grsu.by.
Прыняць удзел у канферэнцыі можна будзе ў адным з трох фарматаў: вочным, дыстанцыйным або завочным (толькі публікацыя). Работы прымаюцца на рускай, беларускай і англійскай мовах.
Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел!
Падрабязную інфармацыю пра канферэнцыю і форму заяўкі можна знайсці ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.