5 лютага адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія вучыліся ў рамках эксперыментальнага праекта ў скарочаныя тэрміны на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы.
Перад пачаткам урачыстасці да ўдзельнікаў сустрэчы звярнулася дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, якая павіншавала студэнтаў з КНР з заканчэннем навучання, а таксама выказала спадзяванне, што атрыманыя веды і ўменні дазволяць зрабіць унёсак у развіццё эканомікі і стануць базай для далейшага развіцця прафесійных кампетэнцый. Акрамя таго, уручаючы дыпломы выпускнікам, з віншаваннямі выступілі загадчыкі кафедр, выкладчыкі і куратары груп.
Дыпломы аб заканчэнні ўніверсітэта ўручылі 27 выпускнікам. З іх 6 навучаліся па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» і 21 па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».