Высокія дасягненні ў навуковай сферы двух супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы былі адзначаны па заслугах. Ім было прысвоена вучонае званне і прысуджана вучоная ступень.
Вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя» прысвоена Віктару Белазаровічу, доктару гістарычных навук, дэкану факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 11 лютага 2026 года старшаму выкладчыку кафедры міжнароднага права Дзіяне Літвінчук была прысуджана вучоная ступень кандыдата юрыдычных навук. Абарона дысертацыі «Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне заканадаўства аб ахове і выкарыстанні вод» па спецыяльнасці 12.00.14 – адміністрацыйнае права, адміністрацыйна-дэліктнае права, адміністрацыйны працэс адбылася 25 лістапада 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.01 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Навуковы кіраўнік – Віялета Ладуцька, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Віншуем Віктара Аляксандравіча і Дзіяну Юр'еўну!