Сустрэча прайшла сёння, 11 лютага, яе галоўнай мэтай стала абмеркаванне вектараў супрацоўніцтва дзвюх ВНУ.
Расійскі біятэхналагічны ўніверсітэт (РАСБІЯТЭХ) прадставілі прарэктар па міжнароднай дзейнасці, тэхналагічным распрацоўкам і камерцыялізацыі Наталля Мурына, прафесар, міжнародны эксперт па рабоце з краінамі ЕАЭС, СНД, ШАС і БРІКС Яўген Бітус, начальнік вучэбнай часткі Юлія Тарарова, дырэктар Інстытута прамысловай бяспекі і кіравання РАСБІЯТЭХА Аляксей Паповіч, намеснік дырэктара Інстытута прамысловай бяспекі і кіравання РАСБІЯТЭХа Святлана Грынёва, загадчыца кафедры «Мытная і таваразнаўчая экспертыза» Таццяна Коршык, загадчыца кафедры «Кіраванне бізнесам і сэрвісных тэхналогій» Алена Кавалёва, загадчыца кафедры «Біятэхналогіі і біяарганічнага сінтэзу» Кацярына Вальнова і выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення міжнароднай дзейнасці Вікторыя Кліманава.
З боку ГрДУ імя Янкі Купалы на сустрэчы прысутнічалі дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Вольга Янчурэвіч, загадчык кафедры міжнароднага права Лілія Абрамчык, загадчык кафедры хіміі і біятэхналогіі Лізавета Узлова, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калоцэй, начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава і начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко.
Пасля ўзаемных прывітанняў і падзякі калег з расійскага ўніверсітэта за ініцыятыву ва ўстанаўленні супрацоўніцтва бакі прыступілі да абмеркавання перспектыў узаемадзеяння.
Ад Расійскага біятэхналагічнага ўніверсітэта паступілі прапановы супрацоўнічаць у рамках сеткавых і іншых сумесных адукацыйных праграм, у тым ліку праграм уключанага навучання, рэалізацыі праграм акадэмічнага абмену студэнтамі і выкладчыкамі, арганізацыі стажыровак, прафесійнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, чытанні лекцый па праграме «Запрошаны прафесар», падрыхтоўкі і правядзення сумесных канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, конкурсаў з удзелам студэнтаў і работнікаў ВНУ, правядзення сумесных навукова-даследчых работ, а таксама сумеснай працы над артыкуламі, патэнтамі і грантамі.
Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у ажыццяўленні прапаноў, што паступілі, і прыйшлі да агульнай згоды ў іх правядзенні.
Гэта сустрэча стала важным крокам у супрацоўніцтве і адкрые новыя магчымасці для студэнтаў і выкладчыкаў абодвух універсітэтаў.
Даведачна: Расійскі біятэхналагічны ўніверсітэт – вышэйшая навучальная ўстанова, створаная на базе Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых вытворчасцей. Ён рыхтуе спецыялістаў у галіне біяінжынерыі і біятэхналогій, харчовай хіміі і машынабудавання, медыцыны, ветэрынарыі, эканомікі, арганізацыі, кіравання якасцю, бяспекай і экалогіяй вытворчасці прадуктаў і харчовых высокатэхналагічных вытворчасцей.
З 2018 года РАСБІЯТЭХ дэманструе ўстойлівы рост у Нацыянальным рэйтынгу універсітэтаў Расіі па версіі агенцтва Інтэрфак. У 2024 годзе ён заняў 110-114-е месца. У міжнародным Рэйтынгу еўразійскіх універсітэтаў (IAAR EUR) РАСБІЯТЭХ займае 3 месца, а ў міжнародным рэйтынгу UI GreenMetric World University Ranking у 2024 – 404.
У рамках міжнароднай дзейнасці ў 2023 годзе Расійскі біятэхналагічны ўніверсітэт стварыў Цэнтры адкрытай адукацыі і навучання рускай мове як замежнай у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Намібія, Рэспубліцы Зімбабвэ, Рэспубліцы Батсвана, Рэспубліцы Куба і ў Кіргізскай Рэспубліцы. Таксама РАСБІЯТЭХ заключыў пагадненні аб супрацоўніцтве і партнёрстве з універсітэтамі Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Балгарыі, Турцыі, Аргенціны, Паўднёвай Карэі, Кітая, Кубы і іншых краін.
Нагадаем, нядаўна, 9 студзеня гэтага года, з працоўным візітам наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы прафесар РАСБІЯТЭХ, міжнародны эксперт па працы з краінамі ЕАЭС, СНД, ШАС і БРІКС Яўген Бітус.