Адкрытае акцыянернае таварыства «Цэнтр Моды» аб'явіла аб правядзенні конкурсу, закліканага дапамагчы ў творчай самарэалізацыі таленавітых дызайнераў, а таксама падтрымаць модную індустрыю ў сістэме лёгкай прамысловасці і прыцягнуць увагу да прафесіі «дызайнер адзення».
Конкурс «Формула стылю» праходзіць з 1 лютага да 1 сакавіка 2026 года. Удзел могуць прыняць усе ахвочыя ад 18 гадоў з творчымі работамі ў выглядзе эскізаў мадэлей верхняга адзення для жанчын летняга і (або) вясенне-асенняга асартыменту.
Для таго, каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна падаць заяўку, запоўніўшы ўсе неабходныя даныя, і прымацаваць свае работы. Адзін удзельнік павінен прадаставіць не менш як 7 модных вобразаў эскізаў жаночага адзення ў класічным, дзелавым, рамантычным, гатычным стылі, стылі мінімалізм, эклектыка, мілітары і іншых.
Па правілах конкурсу эскіз калекцыі выконваецца на лістах фармату А3. На лісце павінны быць размешчаны тры выявы мадэлі на постаці. Постаць абавязкова адлюстроўваецца з галавой, рукамі і нагамі. Мадэльны рад павінен складаць адзіную калекцыю. Малюнак ці фота на лісце фармату А4 прымацоўваецца да конкурснай працы. Матэрыялы для ўдзелу ў конкурсе накіроўваюцца ў выглядзе электроннай копіі на лічбавым носьбіце на электронную пошту з паметкай: «Конкурс «Формула стылю». Падрабязную інфармацыю і патрабаванні для ўдзелу можна знайсці, перайшоўшы па спасылцы.
Вынікі конкурсу будуць размешчаны на афіцыйным сайце «Цэнтр Моды» ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт і Instagram-акаўнце.