Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аб'яўляе аб пачатку конкурсу лічбавага мастацтва «Сімфонія космасу-касмічнае камандаўтварэнне». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі.
Сам конкурс праводзіцца ў тры этапы, першы стартуе ўжо 12 лютага! Удзельнікам на выбар трэба будзе падрыхтаваць творчыя работы ў наступных намінацыях: «Гераічны» ўклад беларусаў у асваенне космасу»; «Навука як мастацтва. Сімфонія касмічных адкрыццяў!»; «Унутраны космас». Выхаванне і фарміраванне асобы будучых касманаўтаў»; «Касмічныя» дасягненні людзей на тваёй малой Радзіме».
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна накіраваць свае работы ў тэрмін не пазней за 12 красавіка на наступны адрас электроннай пошты: 295125695@mail.ru. Падрабязней з патрабаваннямі па афармленні прац можна азнаёміцца па спасылцы.
Удзел у конкурсе садзейнічае развіццю навыкаў у галіне работы са штучным інтэлектам, 3D-мадэлявання, камп'ютарнага дызайну. Запрашаем купалаўцаў праявіць сябе.