25 лютага камітэт першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае замежных студэнтаў прыняць удзел у агульнаўніверсітэцкай віктарыне «Мост культур» і праверыць свае веды аб Рэспубліцы Беларусь.
Віктарына будзе складацца з пяці тураў, якія закранаюць веданне рускай мовы, знакамітыя мясціны Гродна і Беларусі, а таксама нацыянальную кухню і заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Каб прыняць удзел у віктарыне, неабходна да 17.00 23 лютага зарэгістраваць каманду па спасылцы. Першыя 12 каманд, якія прайшлі рэгістрацыю, стануць удзельнікамі віктарыны. Галоўны крытэрый удзелу – веданне рускай мовы на базавым узроўні (разуменне рускай гаворкі і ўменне пісаць на рускай мове).
Запрашаем замежных студэнтаў праверыць свае веды!
Падрабязней пра конкурс можна даведацца ў ПАЛАЖЭННІ.