У Еўразійскай асацыяцыі прафсаюзных арганізацый універсітэтаў (ЕАПОУ) падвялі вынікі творчага конкурсу «Сузор'е талентаў». Яго ключавой мэтай было зрабіць творчыя работы здабыткам калектываў універсітэтаў і абмяняцца досведам творчасці.
У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 16 універсітэтаў-удзельнікаў ЕАПОУ. Усяго было прапанавана 98 творчых работ, 50 з якіх выйшлі ў фінал. Сярод пераможцаў былі і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 8 конкурсных работ, прадстаўленых купалаўцамі, 7 зараз упрыгожваюць новы Творчы альманах Еўразійскай асацыяцыі прафсаюзных арганізацый універсітэтаў, што дэманструе творчы патэнцыял Купалаўскага ўніверсітэта. Фіналістамі сталі кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Аляксандр Васіленка, доктар біялагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры сістэмнай біялогіі факультэта біялогіі і экалогіі Алег Созінаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Юлія Ярмак і выкладчык кафедры «Дызайн (графічны)» Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ганна Баглай.
Азнаёміцца з альманахам і работамі нашых выкладчыкаў можна па спасылцы.
Віншуем купалаўцаў і жадаем ім далейшых творчых здзяйсненняў!