Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы далучыўся да добрай экалагічнай акцыі «Пакормім птушак зімой». Мерапрыемства аб'яднала студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў універсітэта, якія гараць жаданнем дапамагчы птушкам у халодную пару.
У рамках акцыі купалаўцы не толькі пакармілі птушак, але і сваімі рукамі вырабілі кармушкі, развесілі іх у гарадскім парку і напоўнілі карыснымі пачастункамі, каб у птушыных сяброў былі месцы, дзе заўсёды можна перакусіць.
Як праходзіць акцыя – глядзіце на фатаграфіях.