Сёння, 6 лютага, у галоўным корпусе Купалаўскага ўніверсітэта ўпершыню прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў 16 выпускнікам педагагічнага факультэта па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».
Навучанне праходзіла ў рамках рэалізацыі эксперыментальнага праекта «Рэалізацыя мадэлі інтэграцыі адукацыйнай праграмы І ступені вышэйшай адукацыі (Рэспубліка Беларусь) з адукацыйнай праграмай неўніверсітэцкай вышэйшай адукацыі (КНР) ў скарочаныя тэрміны».
На працягу трох семестраў замежныя студэнты вывучалі як агульнаадукацыйныя, так і спецыяльныя дысцыпліны, падрыхтавалі і абаранілі дыпломныя работы.
Уручыў дыпломы дэкан педагагічнага факультэта Юрый Гняздоўскі, адзначыўшы працавітасць кожнага выпускніка, іх адказны падыход да вучобы і практыкі, а таксама любоў да абранай прафесіі. Акрамя таго, Юрый Юр’евіч пажадаў кожнаму плённай прафесійнай дзейнасці і далейшага павышэння кваліфікацыі.