Мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, пройдзе 20 лютага ў 15:05 на базе навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта. Гульня арганізавана цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў.
Удзельнікі змогуць праверыць свае веды па беларускай мове, узгадаць творы беларускай літаратуры і музыкі, адказаўшы на пытанні рознай тэматыкі, а таксама больш даведацца пра нацыянальныя стравы і традыцыі нашага народа.
Для таго, каб прыняць удзел у гульні, неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы да 16 лютага.