Арганізатарам акцыі выступiла навуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта.
Удзельнікам выпала магчымасць успомніць твор беларускага пісьменніка «Людзі на балоце» праз цікавую віктарыну. Таксама студэнты і супрацоўнікі разгадвалі, якія факты з біяграфіі Івана Мележа праўдзівыя, а якія прыдуманыя. Кожны, хто прыняў удзел у акцыі, быў узнагароджаны салодкім падарункам!
Даведачна: Іван Мележ - беларускі празік і драматург, народны пісьменнік БССР. Цэнтральнае месца ў творчасці Івана Мележа займае трылогія «Палеская хроніка» (раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), дзеянне якой адбываецца ў родных для пісьменніка месцах.