Сёння, 5 лютага, у Тэхналагічным каледжы УА «ГрДУ імя Янкі Купалы» адбылася важная размова аб асабістай адказнасці і каштоўнасцях жыцця з рэктарам Купалаўскага ўніверсітэта Ірынай Кітурка.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся сямейныя каштоўнасці і каштоўнасць жыцця, важнасць веры ва ўласныя сілы і светлую будучыню. Рэктар таксама акцэнтавала ўвагу на неабходнасці прыслухоўвацца адзін да аднаго і выбудоўваць цёплыя адносіны ўнутры навучальнай супольнасці. Ірына Фёдараўна адзначыла гатоўнасць кіраўніцтва каледжа і ўніверсітэта да адкрытага дыялогу з кожным студэнтам і навучэнцам.
– Калі ёсць нейкія рэчы, якія па нейкай прычыне вы не хочаце гаварыць бацькам, раскажыце нам і мы абавязкова дапаможам! – падкрэсліла Ірына Кітурка.
Акрамя таго, на сустрэчы пагаварылі аб важнасці захавання закона і разуменні адказнасці за свае ўчынкі.