З 12 па 15 лютага будзе праходзіць 23-я спецыялізаваная выстава «Адукацыя і кар'ера», прысвечаная пытанням прафарыентацыі, адукацыі і пабудовы кар'еры. Выстаўка арганізавана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з выставачным прадпрыемствам «Экспафорум».
Выстава для школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў, выпускнікоў ВНУ, бацькоў, прадстаўнікоў улады, бізнесу і грамадскасці будзе праходзіць у Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 14, дзе ўдзельнікі змогуць даведацца больш пра навучальныя ўстановы, паразмаўляць са студэнтамі і маладымі спецыялістамі, а таксама пазнаёміцца з будучымі працадаўцамі. Мерапрыемства стане выдатнай магчымасцю атрымаць важную інфармацыю з першых вуснаў аб запатрабаванасці той ці іншай спецыяльнасці і прафесіі, а таксама ўмовах паступлення або прыняцця на работу.
Акрамя таго, на выставе будуць арганізаваны майстар-класы, круглыя сталы і семінары, а ўсім удзельнікам будзе прапанаваны ўдзел у прафарыентацыйным тэсціраванні, бліц-тэстах, віктарынах і гульнях.
