Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Люты 2026 11:19

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе рэжысёрскіх канцэпцый

IMG 7252Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб'яўляе аб пачатку конкурснага адбору рэжысёрскіх канцэпцый да рэспубліканскіх мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Сцэнарныя планы прымаюцца да наступных мерапрыемстваў: урачыстага сходу і святочнага канцэрта майстроў мастацтваў у Палацы Рэспублікі, гала-канцэрта з акцыяй «Праспяваем гімн разам», іншых культурных праектаў і акцый, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку праводзімых адначасова на ўсёй тэрыторыі краіны.

Прыняць удзел могуць рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Рэжысура тэатра», «Рэжысура святаў», «Мастацтва эстрады (рэжысура)» і роднасным спецыяльнасцям, а таксама асобы, якія маюць вопыт правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў падрыхтоўцы культурнай праграмы гэтых мерапрыемстваў.

Каб прыняць удзел, неабходна не пазней за 20 лютага прадставіць на адрасы электроннай пошты: ministerstvo@kultura.gov.by, 135@kultura.gov.by, 160-1@kultura.gov.by гатовы сцэнарны план мерапрыемства разам з эскізамі афармлення месцаў правядзення. У лісце абавязкова трэба ўказаць нумар (нумары) мабільнага тэлефона і адрас (адрасы) электроннай пошты аўтара (аўтараў) сцэнарыя.

Запрашаем купалаўцаў прадэманстраваць свае творчыя парывы!

Падрабязнасці аб конкурсе можна знайсці на сайце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.