Маладзёжны савет пры Савеце Рэспублікі запрашае самых актыўных і амбіцыйных прадстаўнікоў моладзі далучыцца да 10-га юбілейнага набору Лідарскай платформы «Каманда будучыні». Удзельнікаў чакаюць унікальныя практычныя трэнінгі ад вядучых экспертаў. Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка.
Лідарская платформа «Каманда будучыні» – праект, які накіраваны на пошук, развіццё і падтрымку таленавітай моладзі ад 18 да 35 гадоў, якая імкнецца развіць свае кіраўнічыя і лідарскія якасці.
У юбілейнай праграме ўдзельнікі змогуць прайсці трэнінгі, дзе навучацца майстэрству публічных выступленняў, разаўюць лідарскія якасці і вывучаць тэхналогіі міжасобасных камунікацый. Навучанне правядуць вядучыя эксперты ў сферы камунікацыі. Па выніках пяці мерапрыемстваў удзельнікі атрымаюць афіцыйныя сэртыфікаты ад арганізатараў.
Каб стаць удзельнікам, неабходна да сакавіка даслаць на электронную пошту kbmpns@gmail.com заяўку, у якой трэба пазначыць ПІБ, дату нараджэння, месца вучобы, спецыяльнасць, курс альбо месца працы і пасаду, спасылку на сацыяльныя сеткі, дасягненні ў сферы вучобы, працы, грамадскай, навуковай і іншай дзейнасці (пры наяўнасці). Таксама да заяўкі неабходна прымацаваць сваю фатаграфію.
Купалаўцы запрашаюцца прыняць удзел і стаць сапраўднымі лідарамі!
Сачыце за навінамі аб праекце ў Telegram-канале і на сайце Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Беларусь.
https://t.me/MOLSOVET_BY/28648