Падчас зімовых канікулаў замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта, якія пражываюць у Студэнцкім гарадку, скарысталіся выдатнай магчымасцю дакрануцца да гісторыі і па-новаму ацаніць культурнае багацце аднаго з найстарэйшых беларускіх гарадоў - Гродна.
29 студзеня замежныя студэнты пазнаёміліся з багатай гісторыяй футбольнага клуба "Нёман", наведаўшы музей, які размешчаны ў манежы. Купалаўцам расказалі пра знакамітых гульцоў і трэнераў, знакавыя матчы. Асаблівую цікавасць выклікала выстава спартыўных кубкаў і медалёў. Акрамя таго, студэнты змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.
30 студзеня помнік архітэктуры XVIII стагоддзя – Новы замак у Гродне наведалі замежныя студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце №5 Купалаўскага ўніверсітэта. Падчас экскурсіі ўдзельнікаў пазнаёмілі з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага, расказалі пра знакавыя падзеі таго часу і ролю горада Гродна ў іх.
Таксама для замежных студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце №3, была арганізавана экскурсія ў Евангеліцка-Лютэранскую Царкву святога Яна, дзе адбыўся міні-канцэрт арганнай музыкі. Студэнты змаглі атрымаць асалоду ад розных мелодый і дакрануцца да тысячагадовай культурнай спадчыны горада Гродна.
31 студзеня студэнты-валанцёры факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Лізавета Буднік і Даўлетгелдзі Гапурджанаў правялі экскурсію для замежных студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце №2 і №4. Удзельнікі экскурсіі атрымалі асалоду ад прагулкі па гістарычным цэнтры Гродна, пазнаёміўшыся са старажытнымі будынкамі; наведалі Стары і Новы замкі, убачылі помнік польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Купалаўцаў пазнаёмілі са славутасцю XX стагоддзя - Пажарнай каланчой, якая з'яўляецца музеем гісторыі пажарнай службы. Асаблівае ўражанне пакінулі фасады каталіцкіх і праваслаўных храмаў, а таксама Вялікая харальная сінагога, якія сведчаць аб шматканфесійнасці горада над Нёманам.