У час навучання студэнты не толькі атрымалі веды ў галіне мастацтва, але і пазнаёміліся з культурнымі традыцыямі Беларусі. На дзяржаўным іспыце выпускнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і выдатныя веды. Паспяхова скончылі вучобу 20 чалавек па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» і 11 чалавек па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».
Акрамя таго, прадоўжаць вучобу ў магістратуры факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта 11 выпускнікоў спецыяльнасці «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура» і 6 выпускнікоў па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».