Конкурс арганізаваны Міністэрствам спорту Рэспублікі Беларусь і накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва Рэспублікі Беларусь праз заняткі спортам. Заяўкі прымаюцца да 15 мая.
Прыняць удзел у конкурсе могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі паўналецця і падалі ўсе адпаведныя дакументы.
Каб стаць удзельнікам неабходна даслаць на электронную пошту арганізатара конкурсу: press@mst.gov.by ліст з паметкай «Удзельнік конкурсу «Жыві спортам» з заяўкай і відэаролікам. Заяўка ў свабоднай форме павінна змяшчаць ПІБ аўтара, назву конкурснай работы, месца працы (вучобы) і нумар тэлефона. Відэаролік павінен змяшчаць дакладна выражаны заклік да занятку спортам.
Падвядзенне вынікаў конкурсу пройдзе з 18 па 29 мая.
Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел і прадэманстраваць свой крэатыў!
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана ў ПАЛАЖЭННІ.