28 студзеня прайшла анлайн-сустрэча паміж прадстаўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Цзіліньскага прафесійнага каледжа навукі і тэхналогій. Галоўным вынікам сустрэчы стала падпісанне Дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве і запуск сумесных адукацыйных праграм.
З боку Цзіліньскага прафесійнага каледжа навукі і тэхналогій на сустрэчы прысутнічалі дырэктар Лі Ляньхай, віцэ-прэзідэнт Ма Цуньган, дэкан Каледжа міжнародных абменаў Чжао Фуцзюнь, намеснік дырэктара Цэнтра міжнароднага абмену Чжан Дун і кіраўнік праграм міжнароднага абмену Сунь Іна.
Бок Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Варанцоў, намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі Таццяна Ванькова, начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава, начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, перакладчык Ванг Таа. Мадэратарам сустрэчы выступіў дэкан Каледжа міжнародных абменаў Чжаа Фуцзюнь.
Адкрываючы сустрэчу, прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Юр'евіч выказаў гатоўнасць Купалаўскага ўніверсітэта да ўзаемадзеяння па розных напрамках. Ён падтрымаў прапанаваныя кітайскімі калегамі сумесныя праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасцях «Мехатроніка» і «Прыкладныя камп'ютарныя тэхналогіі». Праграмы разлічаны на выпускнікоў сярэдніх школ і асоб з такой жа кваліфікацыяй і будуць праходзіць на працягу трох гадоў. Асноўная мэта сумесных праграм – падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў, якія валодаюць глыбокімі ведамі і тэхнічнымі навыкамі ў сферах машынабудавання і камп'ютэрных тэхналогій.
Таксама бакі абмеркавалі развіццё акадэмічнай мабільнасці супрацоўнікаў для праходжання стажыровак і чытання лекцый, стварэнне магчымасці навучання выпускнікоў бакалаўрыяту Цзіліньскага прафесійнага каледжа навукі і тэхналогій у магістратуры, а потым у аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы, правядзенне сумесных навукова-адукацыйных і культурных мерапрыемстваў.
Вынікам сустрэчы стала падпісанне Дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Цзіліньскім прафесійным каледжам навукі і тэхналогій.
Даведачна: Цзіліньскі прафесійны каледж навукі і тэхналогій – вышэйшая прафесійная навучальная ўстанова правінцыі Цзілінь. Ён базуецца на чатырох ключавых напрамках: транспартныя прымяненні, кіраванне медыцынскай адукацыяй, інтэлектуальная вытворчасць, інфармацыйныя медыя.
У сферы падрыхтоўкі кадраў каледж прытрымліваецца мадэлі «2+1», па якой першыя два гады студэнты атрымліваюць тэарэтычныя веды, а на трэці год праходзяць вытворчую практыку.
Супрацоўніцтва паміж ГрДУ імя Янкі Купалы і Цзіліньскім прафесійным каледжам навукі і тэхналогій актыўна развіваецца. 14 лістапада 2025 года паміж навучальнымі ўстановамі адбылася анлайн-сустрэча па абмеркаванні перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва. На сустрэчы кітайскі бок ініцыяваў наведванне ГрДУ імя Янкі Купалы і праявіў вялікую зацікаўленасць у распрацоўцы і рэалізацыі ў 2026 годзе сумесных адукацыйных праграм.