З 20 па 22 студзеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыеэлектронікі прайшла III Школа маладога навукоўца. Мерапрыемства згуртавала больш за 300 магістрантаў, аспірантаў і пачынаючых даследчыкаў з усей краіны, у тым ліку і прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта.
Ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў працы Школы прынялі ўдзел аспірантка 1 курса філалагічнага факультэта Аляксандра Лейка, магістрант 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Геральд Каравацкі і магістрант 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ягор Розмысл.
Пачалася праграма мерапрыемства з панэльнай дыскусіі «Будучыня навукі і тэхналогій Беларусі», важным госцем якой стаў начальнік упраўлення Міжнароднай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Сяргей Шуба. У межах дыскусіі эксперты абмеркавалі ролю міждысцыплінарнасці, фінансаванне даследаванняў і кар'еру вучонага ў сучасных рэаліях.
Праграма Школы на працягу трох дзен была разнастайнай. Удзельнікі наведалі майстар-класы, дыскусіі і семінары, а таксама сустрэчы з гуру беларускай навукі, якія былі гатовыя падзяліцца з удзельнікамі сваім прафесійным вопытам.
Дадзенае мерапрыемства прадставіла маладым навукоўцам унікальную магчымасць атрымаць новыя веды і намеціць крокі для рэалізацыі сваіх праектаў.