22 студзеня ўдзельнікі Школы кіраўніка далучыліся да аберкавання важнага дакумента – «Стратэгіі ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» на 2026-2030 гады і на перспектыву да 2040 года».
Спікерам сустрэчы выступіла Юлія Фядосава, вядучы спецыяліст інфармацыйна-аналітычнага цэнтра.
Падчас заняткаў слухачы пазнаёміліся з ключавымі мэтамі і прыярытэтамі, якія вызначаюць шлях развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы. Асаблівая ўвага была нададзена вобразу будучыні, які Купалаўскі ўніверсітэт імкнецца стварыць да свайго 100-гадовага юбілею. Акрамя таго, удзельнікі даведаліся пра канкрэтныя індыкатары рэалізацыі Стратэгіі.