Сёння, 22 студзеня, вучоныя Купалаўскага ўніверсітэта правялі дыялогавую пляцоўку "Сучасны малады вучоны", удзел у якой прынялі навучэнцы сярэдняй школы №34 горада Гродна.
Прывітала ўдзельнікаў мерапрыемства прарэктар па навуковай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Башун. Наталля Зігмунтаўна заклікала рабят да актыўнага дыялогу.
На сустрэчы выступіў старшыня Савета маладых вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Барыс Балахонаў. Барыс Сяргеевіч расказаў навучэнцам школ пра навуковыя распрацоўкі ўніверсітэта, перспектывы быць маладым вучоным і магчымасці, якія дае ім Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Акрамя таго, сваім вопытам у навуковай і інавацыйнай сферы падзяліўся намеснік старшыні Савета маладых вучоных, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Іван Ярмак.