11 сакавіка на базе ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы ў вочным фармаце будзе праходзіць XIV Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя курсантаў, студэнтаў і магістрантаў «Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў».
XIV Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў» стане пляцоўкай для абмену вопытам.
Праца канферэнцыі будзе арганізавана па 4 ключавых кірунках: «Актуальныя пытанні вядзення і баявога забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў узброеных сіл і іншых войскаў і воінскіх фармаванняў», «Актуальныя пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння баявых дзеянняў», «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў» і «Актуальныя пытанні маладой гісторыі і ваеннай гісторыі.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 20 лютага даслаць заяўку і матэрыялы на адрас аргкамітэта. Электронная версія зборніка будзе даступна яшчэ да пачатку канферэнцыі і размешчана на сайце ваеннага факультэта.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні канферэнцыі і патрабаванні да афармлення работ можна даведацца, перайшоўшы па спасылцы.