З 26 па 30 студзеня на факультэце фізічнай культуры па адрасе: вул. Захарава, 32 будуць праходзіць спаборніцтвы сярод работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, Тэхналагічнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і Гуманітарнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
Праграма спаборніцтваў разнастайная. У першы дзень, 26 студзеня, у спартыўнай зале № 2А а 14:00 пройдзе спаборніцтва па настольным тэнісе, галоўным суддзёй якога стане дацэнт кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны Станіслаў Гарадзілін. У другі дзень, 27 студзеня, а 13:00 у гімнастычнай зале адбудуцца спаборніцтвы па дартсе. Галоўны суддзя – старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Тарасаў. Таксама ў 14:00 у спартыўнай зале №2 пройдзе спаборніцтва па валейболе, галоўным суддзёй якога стане Таццяна Бялова. У трэці дзень, 28 студзеня, а 14:00 пройдуць спаборніцтвы па шахматах у аўд. 222, галоўны суддзя – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флёрка. У спартыўнай зале № 2А пройдзе спаборніцтва па бадмінтоне, галоўным трэнерам якога стане старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі. Спаборніцтвы па баскетболе пройдуць у чацвёрты дзень, 29 студзеня, у спартыўнай зале №1 у 14:00. Галоўны суддзя – старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык. У апошні дзень, 30 студзеня, пройдуць спаборніцтвы па шашках у аўд. 222 у 14:00. Галоўны суддзя – старшы выкладчык кафедра фізічнага выхавання і спорту Віктар Іваноў. Таксама пройдзе спаборніцтва па міні-футболе ў 15.00 у спартыўнай зале № 2, галоўным суддзёй якога стане старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі. У 16:00 у спартыўнай зале №2 пройдзе цырымонія закрыцця і ўзнагароджанне пераможцаў.
Усе каманды будуць падзелены на 4 групы. У склад першай увойдуць прадстаўнікі інжынернага факультэта, філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і факультэта фізічнай культуры. Кіраўнікі – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Валянціна Вашкевіч і дацэнт кафедры спартыўных гульняў Вольга Паўлюць. Склад другой каманды: педагагічны факультэт, факультэт эканомікі і кіравання, факультэт давузаўскай падрыхтоўкі і ваенны факультэт. Кіраўнік – начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі вайскоўцаў Павел Кірмель. У склад трэцяй групы ўвойдуць прадстаўнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта псіхалогіі, фізіка-тэхнічнага факультэта, а таксама Тэхналагічнага каледжа. Кіраўнік – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флёрка. У складзе чацвёртай групы – факультэт мастацтваў і дызайну, факультэт біялогіі і экалогіі, юрыдычны факультэт і Гуманітарны каледж. Кіраўнік – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі.