Сёння, 19 студзеня, у ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла рабочая нарада загадчыкаў кафедраў, падчас якой былі абмеркаваны пытанні развіцця спецыяльнасцей «Біяхімія» і «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя», а таксама ўмацаванне навуковага аўтарытэту і прасоўванне здаровага ладу жыцця ва ўніверсітэце.
Загадчык кафедры біяхіміі Таццяна Ільіч выступіла з дакладам «Аб развіцці спецыяльнасці «Біяхімія» ў адпаведнасці з Комплекснай праграмай развіцця спецыяльнасці». Аб развіцці спецыяльнасці «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» ў адпаведнасці з Комплекснай праграмай развіцця спецыяльнасці падрабязна расказала загадчык кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Наталля Крукаўская.
Важны блок пытанняў быў прысвечаны ўмацаванню міжнароднага навуковага аўтарытэту ўніверсітэта. Дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько ўзняў пытанне аб прысутнасці вучоных універсітэта ў навукаметрычных базах і сэрвісах. Тэме фізічнага дабрабыту было прысвечана выступленне загадчыка кафедры спартыўных гульняў Ігара Сеніна. Ігар Пятровіч спыніўся на рэалізацыі праграмы «Здаровы ўніверсітэт», якая накіравана на ўцягванне студэнтаў і супрацоўнікаў у актыўны лад жыцця.
Узнятыя пытанні і прапанаваныя ініцыятывы дазволяць не толькі ўмацаваць пазіцыі Купалаўскага ўніверсітэта ў адукацыйным асяроддзі, але і дадуць новы імпульс развіццю навуковай дзейнасці ў 2026 годзе.