17 студзеня ў рамках раённага прафарыентацыйнага праекта «Сто дарог – адна твая» прайшла маштабная акцыя «Кірмаш вакансій» для навучэнцаў 9-х класаў на базе сярэдняй школы № 18 імя Л.М. Даватара г. Гродна.
Школьнікі атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з адукацыйнымі праграмамі, якія прапануюць навучальныя ўстановы Гродна.
Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падрабязна расказалі будучым абітурыентам аб напрамках навучання ва ўніверсітэце, аб уступных экзаменах, умовах паступлення і студэнцкага жыцця.
«Кірмаш вакансій» стаў для школьнікаў першым крокам да найважнейшага рашэння на цяперашнім этапе жыцця – выбары навучальнай установы. Купалаўскі ўніверсітэт паказаў, што гатовы дапамагчы ім у прыняцці гэтага рашэння.
