16 студзеня адбылася анлайн-сустрэча паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ланьчжоўскім інстытутам бізнесу і тэхналогіі. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаванне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва ВНУ.
Бок Ланьчжоўскага інстытута бізнесу і тэхналогіі прадставілі прэзідэнт Ван Хуадун, выканаўчы віцэ-прэзідэнт Ма Іха, дырэктар Упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і абмену Ма Юцзэ і дэканы сярэдніх каледжаў.
З боку ГрДУ імя Янкі Купалы на сустрэчы прысутнічалі рэктар універсітэта Ірына Кітурка, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько, начальнік цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі, перакладчык Ванг Тао. Таксама на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Асацыяцыі ЮНЕСКА правінцыі Ганьсу: намеснік генеральнага сакратара Ян Чжы і супрацоўнік Асацыяцыі, перакладчык Вікторыя.
З прывітальным словам да кітайскіх калег звярнулася рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Фёдараўна. У сваёй прамове яна адзначыла гатоўнасць Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы актыўна ўзаемадзейнічаць па дасягнутых раней дамоўленасцях. Сярод іх – навучанне выпускнікоў Ланьчжоўскага інстытута бізнесу і тэхналогіі ў магістратуры ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама магчымасць далейшага навучання кітайскіх студэнтаў у аспірантуры, рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм у галіне тэхналогій і бізнесу, юрыспрудэнцыі, філалогіі і мастацтва, абмен супрацоўнікамі для праходжання стажыровак і чытання лекцый і ўдзел супрацоўнікаў і студэнтаў у навукова-адукацыйных і культурных мерапрыемствах ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пасля абмеркавання сумеснай працы прадстаўнікі ВНУ падпісалі Дамову аб міжнародным супрацоўніцтве.
Падпісанне дадзенай дамовы стала трывалай асноўнай для далейшай сумеснай працы ўніверсітэтаў і развіцці міжнародных адносін.
Даведачна: Ланьчжоўскі інстытут бізнесу і тэхналогіі – адзіны ў чатырох правінцыйных акругах Ганьсу, Цінхая, Нінся і Сіньцзяна правінцыйны прыватны інстытут прыкладнога тыпу, які спецыялізуецца на фінансава-эканамічных напрамках. Навучальная ўстанова была заснавана ў сакавіку 2000 года як каледж Лунцяо пры бізнес-школе Ланьчжоў; свой цяперашні статус яно набыло ў 2021 годзе. У яго структуры 10 факультэтаў, два навучальныя аддзелы і 34 спецыяльнасці.
Ланьчжоўскі інстытут бізнесу і тэхналогіі славіцца якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў прыкладнога профілю і актыўна развівае міжвузаўскае і рэгіянальнае супрацоўніцтва. Цяпер каля 300 студэнтаў Ланьчжоўскага інстытута навучаюцца ў партнёрскіх ВНУ па праграме «2+1+1».
У рэйтынгу Alumni Association of China ВНУ пяць гадоў запар уваходзіць у дзясятку вядучых недзяржаўных устаноў адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, а ў 2024 і 2025 гадах займае восьмае месца, атрымаўшы вышэйшую адзнаку – 6 зорак як топавы недзяржаўны інстытут Кітая прыкладнога профілю.