Адкрыты дыялог з супрацоўнікамі і навучэнцамі Ваўкавыскага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» ў рамках Адзінага дня інфармавання адбыўся сёння, 15 студзеня.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя тэзісы Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу і асаблівасці адукацыйнага працэсу.
Ірына Фёдараўна падрабязна расказала аб ключавых момантах Паслання Прэзідэнта і сямі галоўных прыярытэтах на 2026-2030 гады. Адмысловая ўвага была нададзена такім тэмам, як развіццё адукацыі і падтрымка моладзі. Таксама Ірына Кітурка падкрэсліла важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых людзей і заклікала навучэнцаў каледжа старанна вучыцца, бо адным з ключавых прыярытэтаў дзяржавы з'яўляецца развіццё чалавечага патэнцыялу і якасная адукацыя.
Пасля выступлення Ірыны Фёдараўны супрацоўнікі і навучэнцы каледжа актыўна задавалі пытанні.
Правядзенне такіх сустрэч аб ключавых напрамках дзяржаўнай палітыкі – значны працэс у рабоце інфармавання насельніцтва і моладзі.