З пачатку студзеня ў карпусах і аўдыторыях Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пануе асаблівая атмасфера – у студэнтаў пачалася зімовая экзаменацыйная сесія. Купалаўцы праходзяць гэты важны перыяд з усёй адказнасцю: старанна рыхтуюцца да іспытаў і імкнуцца паказаць лепшыя вынікі.
Паралельна з іспытамі актыўна ідзе праца і па кантролі іх правядзення. Камісія па маніторынгу арганізацыі і правядзення бягучай, прамежкавай і падагульняючай атэстацыі ў 2025/2026 гг. наведала іспыты на розных факультэтах, каб ацаніць выкананне ўсіх правіл правядзення экзаменацыйнай сесіі.