Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ліяна Шэнгелля і Уладзіслаў Шэнгелія заваявалі дыплом III ступені на IV Міжнародным конкурсе навуковых, метадычных, творчых работ «ВЕДЫ. ІНАВАЦЫІ. ПРЫЯРЫТЭТЫ». Іх работа была прысвечана ролі дзяржавы ў супрацьдзеянні экстрэмізму ў інфармацыйным асяроддзі.
Міжнародны конкурс навуковых, метадычных, творчых работ «ВЕДЫ. ІНАВАЦЫІ. ПРЫЯРЫТЭТЫ» праводзіўся ўжо ў чацвёрты раз і быў прымеркаваны да Дзесяцігоддзя навукі і тэхналогій. Мэта конкурсу – актывізацыя і інтэграцыя ведамасных і грамадскіх рэсурсаў для ўстойлівага развіцця грамадства, навукі і адукацыі, а таксама стымуляванне навуковай і інавацыйнай дзейнасці.
Бронзавым прызёрам конкурсу стала навукова-даследчая работа «Роля дзяржавы ў барацьбе з экстрэмізмам у інфармацыйнай сферы: прававыя і этычныя аспекты» студэнткі 2 курса юрыдычнага факультэта Ліяны Шэнгелля і студэнта 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Уладзіслава Шэнгелля.
Віншуем купалаўцаў і жадаем ім далейшых навуковых поспехаў!