Цыклон «Фрэнсіс-Улі» зладзіў сапраўдную праверку на трываласць для беларусаў. Пакуль дарожныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, моладзь Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы не засталася ў баку і далучылася да «народнага флэшмобу» па ўборцы снегу. Узброіўшыся рыдлёўкамі і добрым настроем, студэнты і актывісты маладзёжных арганізацый універсітэта зараз расчышчаюць прылеглыя тэрыторыі, каб зрабіць тратуар і дарожкі бяспечнымі для пешаходаў.