Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт запрашае навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў стаць часткай маштабнай 90-й навукова-тэхнічнай канферэнцыі. Мерапрыемства прысвечана Дню беларускай навукі і будзе праходзіць з 2 па 20 лютага.
Канферэнцыя ахопіць вялікі спектр тэм: ад лясной гаспадаркі да інфармацыйных тэхналогій.
Каб стаць удзельнікам, неабходна да 20 студзеня запоўніць рэгістрацыйную форму і прымацаваць да яе матэрыялы канферэнцыі, аформленыя ў адпаведнасці з правіламі.
Матэрыялы дакладаў канферэнцыі будуць размешчаны ў электроннай бібліятэцы і ўключаны ў расійскі індэкс навуковага цытавання.
Падрабязную інфармацыю і правілы афармлення дакладаў можна знайсці на сайце канферэнцыі.
Запрашаем купалаўцаў унесці свой уклад у развіццё беларускай навукі!