Выстава арганізавана па ініцыятыве студэнцкай рады ўніверсітэта і ставіць сваёй мэтай захаванне памяці аб тых людзях, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю Беларусі.
У 1995 годзе ў Рэспубліцы Беларусь з'явілася вышэйшае званне – «Герой Беларусі», якое прысвойваецца за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, учыненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь.
У Купалаўскім універсітэце арганізавалі віртуальную выставу «Героі Беларусі», прысвечаную тым, хто даказаў сваю адданасць Радзіме. У рамках выставы ў мультымедыйным фармаце адлюстравалі інфармацыю аб асобах, якія атрымалі дадзенае званне, і іх заслугах.
З выставай можна пазнаёміцца па спасылцы.