31 снежня 2025 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Усяго былі адзначаны поспехі больш як 500 навучэнцаў і студэнтаў. У ліку ўзнагароджаных - 10 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і 2 навучэнцаў Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта.
Сем купалаўцаў сталі ўладальнікамі спецыяльнай прэміі за выдатныя дасягненні. За перамогу на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах спецыяльнай прэміі былі ўдастоены студэнт 1 курса спецыяльнасці «Гісторыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Бражук Павел і студэнт 1 курса спецыяльнасці «Электраэнергетыка і электратэхніка» фізіка-тэхнічнага факультэта Курачка Максім.
За перамогу на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару (канферэнцый) навучэнцаў па вучэбных прадметах спецыяльную прэмію атрымалі студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта Нікалаева Анастасія і студэнтка 1 курса спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» інжынернага факультэта Шыдлоўская Наталля.
За перамогу ў Алімпіядзе па матэматыцы сярод устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2025 г. спецыяльнай прэміі была ўдастоена студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Інфармацыйныя і сістэмныя тэхналогіі» факультэта эканомікі і кіравання Вярцінская Алена.
Спецыяльная прэмія за перамогу ў VI Рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства ў 2025 годзе была прызначаная навучэнцам Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы: навучэнкай 4 курса Піліпчык Марыі і навучэнкай 3 курса Хлебус Лізавеце.
Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 194 студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі, сярод якіх пяць студэнтаў Купалаўскага універсітэта, якія паказалі высокія дасягненні ў вучобе. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 1 семестр 2025/2026 навучальнага года атрымалі студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Бакшук Дар'я, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кісель Анастасія, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мількевіч Дзіна, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Журналістыка» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павлович (з указаннем моў)» філалагічнага факультэта Хілько Ніна.
Віншуем купалаўцаў і жадаем ім новых поспехаў!