У светлае свята Божага Нараджэння студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стварылі па-сапраўднаму чароўны настрой у самым цэнтры горада Гродна. Савецкая плошча ператварылася ў святочную сцэну, на якой купалаўцы выступілі з рознымі музычнымі кампазіцыямі і запамінальнымі танцавальнымі нумарамі.