На юрыдычным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта актыўна выкарыстоўваюць інавацыі ў адукацыйным працэсе, што з'яўляецца важным складнікам пры падрыхтоўцы студэнтаў і магістрантаў. Інавацыйныя метады ўключаюць у сябе розныя навукова-адукацыйныя трэнінгі, форумы і навуковыя даследаванні.
Трэнінгі для магістрантаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі былі накіраваны на даследаванне эмацыйных кампанентаў правасвядомасці суб'ектаў з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй імпрэсіўнымі метадамі праектыўнай псіхадыягностыкі.
Пацвярджэннем набыцця кампетэнцый магістрантамі з'яўляюцца сертыфікаты, якія былі выдадзены дэканам юрыдычнага факультэта Святланай Чабуранавай па выніках удзелу ў навукова-адукацыйным трэнінгу.