5 снежня праходзіў IV Міжнародны конкурс навукова-даследчых работ па лагістыцы, арганізаваны вядучым расійскім распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі працэсаў кіравання ланцугамі паставак расійскай кампаніяй AXELOT.
У конкурсе прынялі ўдзел дзве каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры лагістыкі і метадаў кіравання, доктара фізіка-матэматычных навук, дацэнта Вадзіма Хартоўскага. Каманды складаліся са студэнтаў 2 і 3 курсаў інжынернага факультэта спецыяльнасці «Транспартная лагістыка».
Пераможцам конкурсу з падрабязным даследаваннем інфармацыйных крыніц у галіне цыфравізацыі стала каманда студэнтаў 2 курса інжынернага факультэта, у склад якой увайшлі Паліна Фронская, Ганна Жук і Вераніка Копаць.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе каманду з заслужаным першым месцам і жадае новых дасягненняў!