З 9 па 22 снежня ў анлайн-фармаце праходзіў Міжнародны фестываль нямецкай паэзіі «Poetisches Deutschland». Яго ўдзельнікамі сталі студэнты з Беларусі, Расіі, Таджыкістана. Арганізатар мерапрыемства – кафедра рамана-германскай філалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Міжнародны фестываль нямецкай паэзіі «Poetisches Deutschland» быў прысвечаны творчасці Гейнрыха Гейнэ. Удзельнікі на памяць чыталі і перакладалі з нямецкай на рускую мову вершы паэта.
Як расказала загадчык кафедры рамана-германскай філалогіі Таццяна Скорабагатая, правядзенне фестывалю нямецкай паэзіі садзейнічае павышэнню матывацыі да вывучэння замежнай мовы, развіццю творчых здольнасцей студэнтаў, знаёмству з культурай краін вывучаемай мовы, удасканаленню вымаўленчых навыкаў і прамоўніцкага майстэрства на нямецкай мове, а таксама ўмацаванню міжвузаўскіх сувязей і іміджу ГрДУ імя Янкі Купалы ў міжнароднай адукацыйнай прасторы.
Па выніках першага конкурсу мастацкай дэкламацыі вершаў першае месца было прысуджана студэнтцы Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.У. Ламаносава Вікторыі Ерамеевай. Другое месца атрымаў студэнт з Таджыкскага Міжнароднага ўніверсітэта замежных моў імя Сотыма Улузгода Эмамадзі Саідаў. На трэцім месцы апынулася студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Паліна Парафенюк.
Па выніках другога конкурсу перакладу першае месца заняла студэнтка Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р. Дзяржавіна Ксенія Акімкіна. Другое месца падзялілі паміж сабой студэнтка Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава Вікторыя Ерамеева і студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Дар'я Вайцяховіч. Трэцяе месца дасталася студэнту Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р. Дзяржавіна Андрэю Патапаву і студэнтцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марыяне Гукасян.
Пераможцы Міжнароднага фестывалю нямецкай паэзіі былі ўзнагароджаны дыпломамі, а ўдзельнікі – сертыфікатамі.
